ГУК «Столинская районная библиотечная система»

Літаратурна-краязнаўчы інтэрнэт-праект "Паэтычная лаўка"


На працягу 2023 года ў межах інтэрнэт-праекта “Паэтычная лаўка” на сайце ДУК “Столінская раённая бібліятэчная сістэма” і ў трох сацыяльных сетках “Одноклассники”, “Instagram” і “ВКонтакте” на старонках ДУК “Столінская раённая бібліятэчная сістэма” апублікаваны 10 выпускаў.

Сваімі творчымі набыткамі падзяліліся 10 аўтараў: Васіль Казачок, Галіна Бабарыка, Ларыса Вырко, Віктар Вабішчэвіч, Марыя Міцкевіч, Святлана Кананчук, Тамара Павядайка, Таццяна Жук, Ніна Цімановіч, Віталь Адамаў. На “паэтычнай” лаўцы прагучалі творы на розныя тэмы – гэта вершы, прысвечаныя Беларусі і роднай вёсцы, блізкім і родным людзям, прыродзе роднага краю, разважанням аб сэнсе жыцця і прызначэнні паэзіі.

Падчас запісу відэа кожны ўдзельнік праекта выказаў думкі аб тым, што для яго ўяўляе паэзія, адказаўшы на пытанне “Паэзія для мяне гэта…”. Дадзеныя думкі адлюстраваны ў літаратурна-краязнаўчым выданні “Паэзіі чароўнае святло”, якое выдадзена аддзелам бібліятэчнага маркетынгу Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі. Выданне змяшчае таксама вершы, што прагучалі на “паэтычнай” лаўцы. Адзін экземпляр выдання змяшчае спецыяльныя старонкі, на якіх паэты-удзельнікі інтэрнэт-праекта напісалі пажаданні бібліятэцы, чытачам, а таксама пакінулі свой аўтограф. Гэты выпуск выдання застанецца ў бібліятэцы на доўгую памяць аб праекце “Паэтычная лаўка”, аб свяце паэзіі “Паэзіі чароўнае святло”.

Завяршэннем інтэрнэт-праекта “Паэтычная лаўка” стала свята паэзіі пад назвай “Паэзіі чароўнае святло”, якое адбылося ў чытальнай зале Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкі 24 лістапада 2023 года.

Выпуск 1. Васіль Казачок
Васіль Казачок (біяграфія)

Выпуск 2. Галіна Бабарыка
Галіна Бабарыка (біяграфія)

Выпуск 3. Ларыса Вырко
Ларыса Вырко (біяграфія)

Выпуск 4. Ніна Цімановіч

Выпуск 5. Віктар Вабішчэвіч
Віктар Вабішчэвіч (біяграфія)

Выпуск 6. Марыя Міцкевіч

Выпуск 7. Святлана Кананчук
Святлана Кананчук (біяграфія)

Выпуск 8. Тамара Павядайка

Выпуск 9. Таццяна Жук

Выпуск 10. Віталь Адамаў

Свята паэзіі "Паэзіі чароўнае святло"

Фотаздымкі